Беларусь і Казахстан абмеркавалі супрацоўніцтва ў мытнай сферы

Фота: belta.by


Перспектыўныя задачы па ўзаемадзеянні ў эканамічнай сферы, у тым ліку ў рамках дзейнасці мытных службаў абмеркавалі кіраўнік беларускай мытні Уладзімір Арлоўскі і пасол Казахстана ў Беларусі Цімур Жаксылыкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Гэта першы афіцыйны візіт Цімура Жаксылыкава, назначанага паслом у чэрвені бягучага года.

"Беручы пад увагу багаты прафесійны вопыт, няма сумненняў, што з вашым удзелам узаемадзеянне паміж нашымі краінамі будзе ўпэўнена ўмацоўвацца, у тым ліку і па лініі мытных ведамстваў", - адзначыў старшыня ДМК.

У мытных службаў Беларусі і Казахстана выбудаваны партнёрскія ўзаемавыгадныя адносіны не толькі ў двухбаковым фармаце, але і ў рамках такіх інтэграцый, як ЕАЭС і СНД.

У ведамстве адзначылі важную ролю прадстаўніцтва мытнай службы Казахстана ў Беларусі, дзякуючы каардынуючай ролі якога беларуска-казахстанскія адносіны ў мытнай сферы значна ўмацаваліся.

 
Emisión por internet
Now:
14.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)

Next:
15.00 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones