Прарыўны напрамак. "Лакафарба" нарошчвае пастаўкі на Афрыканскі кантынент


 

"Лакафарба" нарошчвае пастаўкі на Афрыканскі кантынент, паведаміў БЕЛТА дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Андрэй Гурчын.


У 2024 годзе для прадпрыемства стаў прарыўным у плане экспартных паставак афрыканскі напрамак. "У нас з'явілася магчымасць зайсці на рынкі Егіпта, і мы не ўпусцілі яе. На сёння адгружана ўжо больш за 2,5 тыс. тон прадукцыі прадпрыемства. І аб'ёмы паступова нарошчваюцца", - падкрэсліў Андрэй Гурчын.

Другі год запар прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі па пастаўках смол.

ААТ "Лакафарба" добра вядома на рынках СНД як вытворца якасных алкідных смол. Пад гандлёвай маркай Bellak аб'яднаны розныя маркі лакаў. Задавольваючы патрэбнасці на ўнутраным рынку, з году ў год нарошчваюцца аб'ёмы паставак у Расію. "Доля нашых лакаў у ёмістасці расійскага рынку складае 20 працэнтаў", - растлумачылі на прадпрыемстве.

Размова аб рэалізацыі інвестпраектаў, а таксама выніках работы прадпрыемстваў "Белнафтахіма" за студзень - чэрвень ішла на пасяджэнні канцэрна пры ўдзеле намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка ў Светлагорску. Таксама на базе ААТ "СветлагорскХімвалакно" была прадстаўлена выстаўка, што адлюстроўвае асноўныя этапы развіцця прадпрыемстваў канцэрна за 30 гадоў. На экспазіцыі прэзентаваны буйныя інвестыцыйныя праекты і інавацыйная прадукцыя нафтахімічнага комплексу.

 

 
Emisión por internet
Now:
18.40 International Review (EN)

Next:
19.00 Nowości z Białorusi (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones