На нацыянальны адбор "Еўрабачання-2020" пададзена 95 заявак

Фота: belta.by


Прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным адборачным туры конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" завершаны. Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паступіла 95 заявак. Іх прыслалі як маладыя выканаўцы, так і вядомыя артысты. У іх ліку - Аляксей Грос, Віталь Варанко, Анжаліка Пушнова, Жанет, група Aura. Усе кампазіцыі ацэніць экспертная фокус-група і вызначыць удзельнікаў жывога праслухоўвання. Іх імёны будуць абнародаваны на сайце Белтэлерадыёкампаніі да 22 студзеня ўключна.

27 студзеня на праслухоўванні ў медыяхолдынгу спецыялісты са свету тэлебачання, музыкі і шоу-бізнесу вызначаць да 12 удзельнікаў фіналу. Да 6 сакавіка будзе раскрыта галоўная інтрыга нацадбору. Тэлегледачоў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" чакае шоу, у час якога можна будзе разам з аўтарытэтным журы прагаласаваць. Фіналіст, які набраў у суме найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, будзе ўдастоены права прадстаўляць нашу краіну на 65-м конкурсе песні "Еўрабачанне" ў Ротэрдаме (Нідэрланды) у маі гэтага года.

Праект праводзіцца Белтэлерадыёкампаніяй - адзіным у Беларусі членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза - і Міністэрствам культуры, якое выступае суарганізатарам. Палажэнне аб праекце размешчана на сайце медыяхолдынга.

 
Emisión por internet
Now:
01.00 News (EN)

Next:
01.20 Music For All (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones