Пагадненне аб прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць падпісана ўжо сёлета

Пагадненне аб прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць падпісана ўжо сёлета. Дакумент стане свайго роду дарожнай картай ўзаемадзеяння да 2020 года. Гэта паведаміў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Прыярытэты партнёрства, як чакаецца, закрануць ўсе сферы узаемаадносін - гандлёва-эканамічную, палітычную, гуманітарную і іншыя.

Падпісанне дакумента аб прыярытэтах партнёрства стане асновай для больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, - адзначыў, у сваю чаргу, еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан. Пазітыўны сігнал атрымаюць еўрапейскія інвестары, адкрыюцца новыя магчымасці для бізнесу.

Нагадаем, у Мінску адбыліся нефармальныя дыялогі міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Асноўная мэта - абмен думкамі па актуальных пытаннях развіцця ініцыятывы ЕС і міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, разглядаліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва краін у шэрагу прыкладных абласцей. Адбыліся сустрэчы міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій Азербайджана, Арменіі і Беларусі, а таксама Малдовы, Грузіі і Украіны. З боку ЕС ўдзельнічалі камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, еўракамісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль і намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Жан-Крыстоф Бельяр.

 
Emisión por internet
Now:
23.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)

Next:
23.40 Golden fund of Belarusian Radio (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones