Cотні экспертаў і афіцыйных асоб больш чым з 40 краін сталі ўдзельнікамі форуму «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх»

Фота: zviazda.by

Cотні экспертаў і афіцыйных асоб больш чым з 40 краін сталі ўдзельнікамі форуму  «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх». Удзел у канферэнцыі прыняў Прэзідэнт Беларусі. Мінск прадастаўляе якасна новую пляцоўку для дыскусій на тэму рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Кітая.

Ператварэнне форуму "Мінскі дыялог" у вялікі перагаворны працэс было б выдатным варыянтам. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер. Ён падкрэсліў, ключ да бяспекі - развіццё дыялогу. Яго яскравым прыкладам можа служыць  мерапрыемства ў Мінску. Томас Грэмінгер падзякаваў Беларусі за такую пляцоўку. Адбылася сустрэча  Томаса Грэмінгера з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Яны абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне, праблематыку двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і АБСЕ, рэалізацыю сумесных праектаў, а таксама працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Асаблівая ўвага была нададзена ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі па наданні новага імпульсу працэсу аднаўлення ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе.

 
Emisión por internet
Now:
04.20 Belarus in the World Community (EN)

Next:
04.40 Famous People of Belarus (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones