Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму ў рэйтынгу National Geographic Traveler

           Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2016.

За Беларусь было аддадзена 24 працэнты галасоў. На другім месцы ў рэйтынгу лепшых для агратурызму краін размясцілася Італія (22 працэнты), на трэцім аказалася Францыя (20 працэнтаў). Расія набрала ў гэтай намінацыі 18 працэнтаў, Грузія - 9 працэнтаў.

Беларусь таксама ўвайшла ў топ-5 краін для аздараўленчага адпачынку. Лепшым у гэтай намінацыі стаў Ізраіль, далей ідуць Чэхія, Венгрыя і Расія.

Анлайн-галасаванне праходзіла на сайце часопіса National Geographic Россия на працягу амаль двух месяцаў. Лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку 2016 года выбіралі ў 23 намінацыях. Так, лепшай краінай для пляжнага адпачынку названа Іспанія. Балгарыя заняла першае месца ў намінацыі "Сямейны адпачынак". Паводле версіі чытачоў National Geographic, лідарам экскурсійнага турызму стала Італія, гарналыжнага - Аўстрыя, прыгодніцкага - Індыя. Аматарам экатурызму лепш за ўсё накіроўвацца ў Швецыю. "Адкрыццём года" стала Грузія.

Агратурызм - адзін з відаў турызму, які найбольш паспяхова развіваецца ў Беларусі. У краіне зарэгістравана 2 263 аграсядзібы, з 2006 года іх колькасць павялічылася ў 66 разоў, іх паслугамі ў 2015 годзе скарысталіся 294,3 тыс. турыстаў. У 2015 годзе Беларусь заняла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic другое месца, уступіўшы толькі Італіі.

 
Emisión por internet
Now:
20.40 Czas na muzykę (PL)

Next:
21.00 Nachrichten (DE)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones