Беларусь заклікае краіны ЕАЭС да зняцця бар'ераў па доступе на рынкі сельгаспрадукцыі

Беларусь заклікае краіны ЕАЭС да зняцця бар'ераў па доступе на рынкі сельгаспрадукцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на рэгулярнае прыняцце на нацыянальных узроўнях у краінах ЕАЭС пратэкцыянісцкіх рашэнняў, якія супярэчаць духу саюза. Паводле яго слоў, прыклады добра вядомы.

"Не так актыўна, як хацелася б, ідзе рух насустрач у пытаннях рэалізацыі ўзгодненай сельскагаспадарчай палітыкі, зняццю бар'ераў па доступе на рынак, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Рэгулярна да нас ва ўрад паступаюць запыты прадпрыемстваў і арганізацый па асаблівасцях работы на рынках краін саюза ў сучасных умовах, доступе да дзяржаўных закупак, арганізацыі транзіту і многіх іншых тэмах".

А саюз жа ствараўся, каб праблем ва ўзаемным гандлі было менш, падкрэсліў прэм'ер-міністр.

 
Emisión por internet
Now:
15.20 Press Club (EN)

Next:
15.40 Heritage (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones