Пытанні беларуска-сербскага ўзаемадзеяння ў час старшынства Беларусі ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) у 2017 годзе абмеркаваны 6 кастрычніка ў Бялградзе на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Сербіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, сербскую - намеснік міністра замежных спраў Драган Мамчылавіч. У кансультацыях з сербскага боку таксама прыняў удзел намеснік міністра замежных спраў Бранімір Філіпавіч. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-сербскіх сувязей, уключаючы развіццё палітычных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, удасканаленне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Разгледжаны таксама актуальныя праблемы міжнароднага парадку дня, пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі з ЕС, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, уключаючы ААН, АБСЕ, ЮНЕСКА, а таксама аспекты міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí