Беларусь дамовілася развіваць супрацоўніцтва з Босніяй і Герцагавінай

Увесь спектр беларуска-баснійскіх адносін, а таксама супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін абмеркаваны на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія адбыліся сёння ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной у Боснію і Герцагавіну, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Баснійскую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Ёсіп Бркіч.

Асобная ўвага была ўдзелена праблематыцы ўзаемадзеяння Беларусі і Босніі і Герцагавіны ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве. "Баснійскі бок падзяліўся вопытам свайго старшынства ў 2016 годзе, а таксама выказаў гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў час старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе", - дадалі ў МЗС.

Па выніках кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве, які ў тым ліку прадугледжвае інтэнсіфікацыю кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Босніі і Герцагавіны ў рамках міжнародных арганізацый і шматбаковых форумаў.

Адбылася таксама сустрэча Алены Купчыной з намеснікам міністра знешняга гандлю і эканамічных сувязей Босніі і Герцагавіны Мата Франьічэвічам. Бакі абмеркавалі перспектывы інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўдзел прадпрыемстваў Беларусі і Босніі і Герцагавіны ў спецыялізаваных выстаўках і форумах.

 
Emisión por internet
Now:
22.20 Bewegungs-melder: Kultur (DE)

Next:
22.40 Musikzeit (DE)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones