Лукашэнка: АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але нікому не пагражаючы

АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

"Я хацеў бы, каб вы мяне азнаёмілі з сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыях у арганізацыі, парадкам дня. Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем аб тым, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і паднімаць, рабіць саліднай, моцнай", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы. "Каб потым пасля нашай сустрэчы не грымнулі гром і маланкі, што мы тут з вамі плануем нейкую наступальную аперацыю, як старыя пагранічнікі. Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як ні ў гэтай арганізацыі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе сур'ёзна рыхтавацца да старшынства ў АДКБ, але разам з тым разлічвае і на падтрымку кіраўніцтва арганізацыі, каб падрыхтаваць шэраг сур'ёзных прапаноў для кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ і дастойна прадставіць іх.

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў Прэзідэнта аб бягучых напрацоўках у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, азнаёміў з прапануемым парадкам дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване.

Акрамя таго, генсакратар павіншаваў кіраўніка дзяржавы з паспяховым правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "Тая арганізацыя, якая была прадэманстравана, яшчэ раз пацвярджае, што ўсе дзяржаўныя органы, усе структуры працуюць вельмі эфектыўна", - сказаў ён.

 
Emisión por internet
Now:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)

Next:
23.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones