Беларускія дзюдаісты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры ў Таліне

Беларускія дзюдаісты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры European open, які прайшоў у Таліне.

У вагавой катэгорыі больш за 100 кг беларус Аляксандр Вахавяк у фінале сустрэўся з прадстаўніком Эстоніі Юханам Метысам і атрымаў перамогу чыстым кідком - іпон. Трэцяе месца ў гэтай катэгорыі заняў партнёр беларуса па камандзе Уладзіслаў Цярпіцкі.

Серабро беларускай камандзе прынеслі Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі больш за 78 кг, уступіўшы прадстаўніцы Украіны Лізавеце Калінінай. Яшчэ адзін беларус Віктар Ларчанка ў фінале (да 100 кг) супраць італьянца Джуліяна Лапорчыа атрымаў тры заўвагі і ўступіў свайму саперніку.

Бронзавую ўзнагароду з Таліна прывёз Ігар Жукаў (90 кг), які ўступіў за выхад у фінал адзін бал прадстаўніку Фінляндыі Самулі Віітанену.

У турніры сярод жанчын беларуска Даніэла Казаной (63 кг) у паўфінале не змагла перамагчы саперніцу з Вялікабрытаніі Люсі Рэншал, але ў суцяшальным турніры нашай дзюдаістцы нічога не змагла проціпаставіць ізраільцянка Ноа Снір. Даніэла Казаной перамагла, выканаўшы кідок, які атрымаў ацэнку іпон, і заняла трэцяе месца.

Наступнымі міжнароднымі турнірамі для беларускіх дзюдаістаў стануць юніёрскі чэмпіянат Еўропы (16-18 вераня) у іспанскай Малазе і этап Гран-пры, які пройдзе з 23 па 25 верасня ў сталіцы Харватыі Заграбе.

 
Emisión por internet
Now:
06.00 News from Belarus (EN)

Next:
06.20 Сontours of Cooperation (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones