Лукашэнка: адукаванасць і прафесіяналізм з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў віншаванне з Днём ведаў навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам і навукова-педагагічным работнікам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў - вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны", - падкрэсліваецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўдзяляюць вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення. Навучэнцам і студэнтам Прэзідэнт пажадаў, каб час вучобы стаў для іх светлым і цікавым, дапамог рэалізаваць свае здольнасці і набыць месца ў жыцці.

Асаблівая ўвага ў віншаванні ўдзелена і педагогам. "Быць настаўнікам - гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 
Emisión por internet
Now:
05.40 European Vector (EN)

Next:
06.00 News from Belarus (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones