Іншаземцам для наведвання Аўгустоўскага канала ўстанаўліваецца бязвізавы ўезд у Беларусь. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторыях.
Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную граніцу Беларусі з Польшчай цераз пункты пропуску "Лясная" ("Рудаўка") і "Брузгі" ("Кузніца Беластоцкая"), з Літвой цераз пункты пропуску "Прывалка" ("Швяндубрэ") і "Прывалка" ("Райгардас").
Усталяванне бязвізавага парадку наведвання "Аўгустоўскага канала" прызначана садзейнічаць павелічэнню турыстычнага патоку на тэрыторыю парка, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парка, правядзенню міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў.
Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года з магчымасцю прадаўжэння на нявызначаны тэрмін. Палажэнні ўказа, што датычацца ўсталявання бязвізавага парадку ўезду і выезду для замежных грамадзян, уступаюць у сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí