Фота: www.tvr.by
22 чэрвеня ў Беларусі Дзень усенароднага смутку і памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 75 гадоў таму, на світанні, войскі фашысцкай Германіі перайшлі мяжу Савецкага Саюза, парушыўшы дагавор аб ненападзе. Залатымі літарамі ў летапіс гісторыі Вялікай Айчыннай ўпісаны подзвіг абаронцаў легендарнай цытадэлі. Гарнізон Брэсцкай крэпасці першым прыняў на сябе ўдар і амаль месяц гераічна змагаўся з ворагам. Раніцай сюды прыйшлі тысячы чалавек, якія памятаюць аб трагедыі. На плошчы Цырыманіялаў усклалі вянкі да магіл абаронцаў і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. А напярэдадні ў Брэсце фінішаваў аўтапрабег “Дарогамі памяці”. У горад дастаўлена капсула з месцаў баёў у Мурманску, Ленінградзе, Маскве, Пскове, Адэсе, Бранску, Мінску. Яна будзе захоўвацца ў музеі Брэсцкай крэпасці-героя.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí