У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Мае карані» - пра жыццё беларускай дыяспары ў Аргенціне. Яе аўтар - Зянона Забчук - адна з заснавальніц клуба суайчыннікаў у правінцыі Місьёнэс. Праз гісторыю сваёй сям'і, якая пачалася ў «сярэбранай краіне» ў 20 гады мінулага стагоддзя, яна паказвае лёсы тысяч такіх жа перасяленцаў. Тых, хто, «прыехаў адваяваць гэтую зямлю ў джунгляў і пабудаваць цудоўную Аргенціну», але ніколі не забываўся пра свае карані. Іх дзеці, унукі і праўнукі і сёння захоўваюць традыцыі продкаў.
Больш падрабязна аб прэзентацыі кнігі Зяноны Забчук «Мае карані» - у праекце Таццяны Гаргалык «Беларусы ў свеце» у наступны аўторак на хвалі радыё «Беларусь» і на нашым сайце ў разделе "Інтэрв'ю і праграмы".
Фрагмент інтэрв'ю з Зянонай Забчук можна паслухаць на нашым сайце ў разделе "Інтэрв'ю і праграмы"
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí