www.mfa.gov.by
Уладзімір Макей прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы Вышаградскай групы - у яе ўваходзяць Чэхія, Польшча, Славакія і Венгрыя - і пасяджэнні краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Гэта ініцыятыва Еўрасаюза па збліжэнні з шасцю дзяржавамі: Беларуссю, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Украінай і Малдовай. Абмяркоўваліся адносіны краін "партнёрства" з ЕС і далейшы лёс ініцыятывы. Таксама ў Празе Уладзімір Макей абмеркаваў магчымасці інтэнсіфікацыі беларуска-еўрапейскага дыялогу з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэсам Ханам. Адбыліся і перагаворы з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Заоралекам. Разгледжаны магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-Еўрасаюз.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí