Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая амаль 25 гадоў развіваецца устойліва і паспяхова, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін. Ён звярнуў увагу, што адносіны дзвюх дзяржаў выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. Кітай і Беларусь рэалізуюць каля двух дзесяткаў сумесных праектаў. Больш за 2 тыс. кітайскіх студэнтаў навучаюцца ў Беларусі. Нагадаю, сёлета радыё “Беларусь” сумесна з пасольствам КНР у Беларусі, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя аб’явіла міжнародны конкурс эсэ на тэму “Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк “Вялікі камень” маімі вачыма”. На думку пасла, гэты конкурс і іншыя праекты дазволяць беларускай і кітайскай моладзі больш даведацца адзін аб адным.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí