У паўднёвых рэгіёнах краіны з’явіліся дзікія гусі. Анамальна цёплае надвор’е прывабіла пярнатых, якія хочуць як мага раней пасяліцца ў найбольш зручным месцы, вывесці патомства. Так дзейнічаюць буслы, шпакі, кнігаўкі. На вадаёмах з’явіліся белыя чаплі і лебедзі-клікуны.