фота: www.president.gov.by
Сярод лаўрэатаў - аўтарскі калектыў у складзе пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова. Іх намаганнямі створана кніга-рэквіем "Жыць і памятаць", у якой абагульнены вынікі працы па вызначэнні і вывучэнні месцаў пахавання беларусаў - абаронцаў Айчыны ў розных кутках Еўропы. Лаўрэатам прэміі стаў калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця", які дасягнуў значных поспехаў у рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні жыцця і здароўя маці і дзяцей. Узнагароды ўдастоены таксама калектыў Нацыянальнага мастацкага музея, які паспяхова рэалізаваў буйнамаштабныя выставачныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей у сучасным грамадстве.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí