Беларусь прапануе Кыргызстану больш актыўна рэалізоўваць сумесныя вытворчыя праекты. Гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з кіраўніком урада Кыргызстана Тэмірам Сарыевым. Кіраўнік беларускага ўраду звярнуў увагу на змяншэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Кыргызстанам у апошнія гады, што звязана з аб'ектыўнымі прычынамі. Задача ўрадаў - вырашаць гэтыя праблемы, - лічыць Андрэй Кабякоў. Таму беларускі бок зацікаўлены, каб сумесная трактарная вытворчасць выйшла на запланаваныя аб'ёмы.
Дадам, што прадстаўнікі ўрадаў ЕАЭС сабраліся 8 верасня ў Гродне на пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí