Прадзюсары Вялікабрытаніі і Польшчы зацікаўленыя фільмам "Белыя росы. Вяртанне" рэжысёра Аляксандры Бутар, - паведамляе БЕЛТА. Стужка прэзентавана на Міжнародным кінафестывалі ў Канах падчас работы нацыянальнага павільёна Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі нацыянальных павільёнаў Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Грузіі, Азербайджана і Арменіі. Фільмам зацікавілася польскі дыстрыб’ютар, якая плануе правесці работу па арганізацыі кінапракату ў Польшчы. Цікавасць да "Белых рос", якія перадаюць нацыянальны каларыт і традыцыі фільму, праявіў і брытанскі кінапрадзюсар. Ён таксама гатовы да правядзення перамоў па кінапракаце фільма ў Вялікабрытаніі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí