Reply to comment

Міхаіл Рыбакоў вітае Дуброўна

 

Дасылаю прывітанне малой радзіме - 
Дубровеншчыне!

 

Родны Дуброўна

Мой родны Дуброўна,
Мой горад шаноўны,
Праслаўлены часам
У суквецці вякоў.
Табе я ў каханні сваім прызнаюся,
Табе прысягаю у вернасці зноў.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад каханы,
Твой шчыт мураваны
Як герб радавы.
І брама са срэбра
У галіках дубовых,
“Да грэкаў з вараг” адчыняла шляхі.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад славуты,
Вядомы ты ў свеце
З імёнаў сыноў.
Адсюль Семяновіч,
Адсюль быў Казарскі,
Адсюль Фаленберг
У сваю ссылку пайшоў.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад цярплівы,
Навалай вайны ты быў спален не раз,
Ды зноў узнімаўся
З руінаў і пеплу,
Зямля ажывала
У працоўных руках.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад працоўны,
Да славы імкнеш ты
У справах сваіх.
У палетках хлябы нібы мора калышуць,
І ў льнах нібы неба ляжыць на зямлі.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад як песня,
Да працы і спорту
Ты годны заўжды,
У навуку й мастацтва
Імкнеш ты свой талент,
Шукаеш у заўтра дарогі-шляхі.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад як казка,
Як кропля-расінка
На Белай русі,
Мой горад цудоўны -
Табой ганаруся,
І ты маё сэрца
У далоні прымі.

Мой родны Дуброўна,
Мой горад шаноўны,
Праслаўлены часам
У суквецці вякоў.
Табе я ў каханні сваім прызнаюся,
Табе прысягаю у вернасці зноў.

М.Рыбакоў


 

Reply

 
Emisión por internet
Now:
22.20 Berufe und Schicksale (DE)

Next:
22.40 Musikzeit (DE)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones