Тадеуш Стружецкий передаёт привет малой родине

Тадеуш Иванович Стружецкий, председатель Белорусского фонда культуры

 

"Ушануем і захаваем сваю малую радзіму

Кожны раз, прыязджаючы ў сваю ўжо выміраючую вёсачку у Пастаўскім раёне, з сумам успамінаю, што яшчэ 50 гадоў назад яна была жывой і шумнай і налічвала каля 100 жыхароў, што каля нашай хаты, дзе былі ўстаноўлены вялікія арэлі, па вечарах збіралася нямала моладзі. Была хоць і невялічкая пачатковая школа, мы актыўна разам з бацькамі ўдзельнічалі ў мясцовых абрадах калядаванняў... На жаль, сёння гэта ўжо незваротнае мінулае, а ад вёскі праз некалькі гадоў можа застацца паросшае хмызняком месца з некалькімі закінутымі хатамі, як гэта і сталася з не адной сотняй іншых беларускіх вёсак...

Па многіх гарадах Беларусі і іншых краінах свету раз’ехаліся яе былыя жыхары. Многія проста забыліся пра сваю вёсачку, якая была для іх цэлым сусветам... Але ж гэта несправядліва і няправільна, бо для кожнага чалавека павінны быць свая берагіня і свой абярэг, сваё святое месца, да якога неабходна час ад часу прыходзіць ці прыязджаць, падтрымліваць памяць і жывіць сябе той вадой і паветрам з глыбінь родных жыватворных крыніц...

Напрыканцы 2016 года ў Беларускім фондзе культуры з’явіўся новы праект “Мой род – мая краіна”, скіраваны на падтрымку і папулярызацыю дзейнасці мясцовых краязнаўцаў краіны, іх выдавецкай працы. Праведзеные ў рамках гэтага праекта сустрэчы з краязнаўцамі, аўтарамі цікавых кніг аб сваіх родных мясцінах, вядомымі дзеячамі культуры пацвердзілі важнасць і неабходнасць шырокай грамадскай падтрымкі іх дзейнасці.

Працягваючы сваю ж традыцыю заснавання і рэалізацыі праекта “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, дзякуючы якому пачынаючы з 1998 года былі падрыхтаваны і выдадзены 2 выпускі аб знакамітых выхадцах з Беларусі, Беларускі фонд культуры ў Год малой радзімы аб’явіў разам з рэдакцыяй газеты “Звязда” рэспубліканскі конкурс “Славутыя імёны маёй малой радзімы”…

Дарэчы, тут таксама можам знайсці цікавыя прыклады у нашых суседзяў. На Беласточчыне, па ініцыятыве Беларускага гарамадска-культурнага таварыства ўжо многа гадоў беларускія школьнікі разам з настаўнікамі наведваюць старажылаў у вёсках і запісваюць гавэнды (расповеды), праводзяцца іх конкурсы… Праца па ўшанаванні і захаванні сваёй малой радзімы можа быць самай разнастайнай".




 
интернет вещание
Сейчас в программе:
21.40 Неруш: мифы, традиции, фольклор (Англ)

Далее в программе:
22.00 Новости (Англ)


Расписание Интернет-вещания
Расписание спутникового вещания (рекомендации по приёму здесь)
Расписание FM-вещания