Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе. Падчас сустрэчы Уладзімір Макей выказаў глыбокія спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнай гібеллю пасла ЗША і супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва гэтай краіны ў Лівіі. У рамках праведзенага абмену думкамі бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.