Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв'ю журналістам расказаў, аб чым напярэдадні гаварыў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі старэйшы брат з малодшым сустракаецца, тэматыка вельмі шырокая. Гаварылі аб усім: і аб асабістым, і аб дзяржаўным, аб праблемах не толькі міждзяржаўных, але і глабальных. Цяпер якраз у тэму. Я яму расказаў, прывітанні перадаў з Блізкага Усходу, дзе мы нядаўна былі (размова пра візіты ў Аман і ААЭ. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 25 снежня пасля нефармальнага саміту СНД правялі двухбаковую сустрэчу. Лідары краін размаўлялі амаль паўтары гадзіны сам-насам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.