Беларускія прадпрыемствы прымуць удзел у міжнароднай выставе-кірмашы ў Дамаску

Фота: ccigomel.by

Больш за дзесяць беларускіх прадпрыемстваў прымуць удзел у міжнароднай выставе-кірмашы ў Дамаску, якая пройдзе з 6 па 15 верасня. Гэта пасол Беларусі ў Сірыі Аляксандр Панамароў расказаў у інтэрв'ю Сірыйскаму арабскаму інфармацыйнаму агенцтву.

Беларусь удзельнічае ў выставе другі раз. Сёлета гэта кампаніі, што прадстаўляюць машынабудаванне, хімічную прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, а таксама сферы харчавання, медыцынскага абсталявання, фармацэўтыкі. Аляксандр Панамароў падкрэсліў, што пасольства ўсяляк падтрымлівае беларускія прадпрыемствы, якія спрабуюць выйсці на сірыйскі рынак. Чакаецца, што падчас форуму пройдуць перамовы, будуць падпісаны важныя кантракты.

Між тым, пасольства Беларусі арганізуе ў Сірыі канцэрты і кінапаказы ў гонар 25-годдзя дыпадносін 26 жніўня. У іх прыме ўдзел танцавальны калектыў з Беларусі, які выступіць у розных гарадах краіны. У пачатку верасня адбудзецца канцэрт у Оперным тэатры Дамаска. Выступленні беларускіх артыстаў плануецца арганізаваць і падчас міжнароднага універсальнага кірмашу ў сірыйскай сталіцы.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)