Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі можа наведаць Беларусь у 2017 годзе

         Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі можа наведаць Беларусь у 2017 годзе, заявіў  у эфіры тэлеканала АНТ прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі. Па яго словах, візіт будзе спрыяць далучэнню нашай краіны да канвенцый ААН, што тычыцца асоб без грамадзянства. Беларусь традыцыйна прымае на сваёй тэрыторыі бежанцаў з розных краін. У сувязі з канфліктам ва ўсходняй Украіне, каля 160 тыс. грамадзян гэтай краіны прыехалі ў Беларусь. З іх прыкладна 2 тыс. чалавек звярнуліся за прадастаўленнем прыстанішча. Акрамя ўкраінцаў, прыязджаюць і грамадзяне Сірыі, якія таксама ратуюцца ад вайны і звяртаюцца за прыстанішчам. Жан Іў Бушардзі канстатаваў, што восенню пачалося даследаванне, мэта якога - высветліць узровень талерантнасці беларусаў да бежанцаў.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)