Беларусы прайшлі ў фінал найбуйнейшага маладзежнага танцавальнага конкурсу Youth America Grand Prix ў Францыі. У паўфінале нашу краіну прадставілі пяць вучняў 8-9 гадоў. Усяго ж у гэтым этапе спаборніцтваў ўдзельнічалі 400 юных танцоўшчыкаў з 27 краін. Фінал конкурсу пройдзе ў Нью-Ёрку.