Дагавор па стварэнні інвестыцыйнага таварыства "Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый" плануецца падпісаць да канца бягучага года.

Дагавор па стварэнні інвестыцыйнага таварыства "Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый" плануецца падпісаць да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Юрый Лукашэвіч. Праект дагавора інвестыцыйнага таварыства "Расійска-Беларускі фонд венчурных інвестыцый" (РБФВІ) паміж Беларускім інавацыйным фондам, ААТ "Расійская венчурная кампанія" і ТАА "Інфраструктурныя інвестыцыі РВК" адобраны пастановай Савета Міністраў нумар 915 ад 10 лістапада 2016 года. Як паведамлялася, у Беларусі ўдасканальваецца сістэма венчурнага фінансавання інавацыйных (у тым ліку венчурных) праектаў і пашыраюцца паўнамоцтвы Беларускага інавацыйнага фонду. У сувязі з гэтым адпаведны ўказ нумар 223 15 чэрвеня бягучага года падпісаў Прэзідэнт. Дакументам прадугледжана наданне Белінфонду статусу суб'екта інавацыйнай інфраструктуры. Белінфонду прадастаўлена таксама права долевага ўдзелу ў сумесным з ААТ "Расійская венчурная кампанія" фінансаванні венчурных праектаў на аснове дагавора аб сумеснай дзейнасці. Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню дадатковых крыніц для рэалізацыі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі распрацовак беларускіх арганізацый і пашырэнню створанай прадукцыі на рынкі Расіі і ЕАЭС. РБФВІ ў працэсе фарміравання сістэмы венчурнага фінансавання ў Беларусі акажа неабходную дапамогу ў рэалізацыі сумесных праектаў, у падрыхтоўцы спецыялістаў для работы ў венчурных арганізацыях і фарміраванні спецыяльных інструментаў венчурнага фінансавання з выкарыстаннем у тым ліку сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Цяпер вядзецца прапрацоўка канкрэтных праектаў для іх фінансавання РБФВІ, удакладніў Юрый Лукашэвіч.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)