Беларусь і Аўстрыя маюць намер развіваць міжпарламенцкі дыялог

Беларусь і Аўстрыя маюць намер развіваць міжпарламенцкі дыялог. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага, які завяршае сваю дыпламатычную місію, з першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-аўстрыйскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. "Асаблівая ўвага ўдзелена перспектывам развіцця двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу і супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага раней візіту Карлхайнца Копфа ў Беларусь і яго перагавораў з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі выказалі зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі беларуска-аўстрыйскіх адносін і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Як паведамлялася, Валерый Варанецкі пасля заканчэння дыпмісіі будзе працаваць у беларускім парламенце. Ён выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання па міжнародных справах.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)