Новыя дрэваапрацоўчыя вытворчасці ў Рэчыцы ў 2017 годзе павінны выйсці на бясстратную работу - Кабякоў

Новыя дрэваапрацоўчыя вытворчасці ў Рэчыцы, якія былі створаны на базе ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Рэчыцадрэў", у 2017 годзе павінны выйсці на бясстратную работу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у час рабочай паездкі па Гомельскай вобласці прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, аналіз гаспадарчай дзейнасці гэтых прадпрыемстваў паказвае, што цяпер яны выйшлі на траекторыю поўнага выкарыстання магутнасцей і гатовы да пераходу на бясстратную і прыбытковую работу. "Мы бачым, што рашэнні, якія прымаліся па гэтых прадпрыемствах, былі правільнымі і своечасовымі. Відаць дынаміку работы прадпрыемстваў і вялікую работу па экспарце, зніжэнні затрат, паляпшэнні асартыменту. Ёсць перспектыва таго, што з 2017 года гэтыя прадпрыемствы будуць працаваць бясстратна і нават прыбыткова", - адзначыў ён. Эфектыўна працаваць ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Рэчыцадрэў" змогуць не толькі па асноўным відзе прадукцыі - драўнянай пліце, але і па ўсім сегменце выпускаемай прадукцыі: ДВП, ДСП, фанеры і піламатэрыялах. "Мы лічым, што задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, аб неабходнасці вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю з мясцовай сыравіны, магчыма, і не без цяжкасцей, але будзе рэалізавана і практычна ўжо рэалізуецца менавіта на гэтых двух прадпрыемствах", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Аб'ём вытворчасці таварнай прадукцыі ААТ "Гомельдрэў" у студзені-верасні склаў Br32,8 млн, забяспечыўшы тэмп росту 150 працэнтаў. ААТ "Рэчыцадрэў" за аналагічны перыяд павялічыла аб'ёмы вытворчасці на 40,5 працэнта. На гэтым прадпрыемстве плануецца са снежня выйсці на 100 працэнтаў загрузкі магутнасцей фанернай вытворчасці і падтрымліваць яе на працягу 2017 года. У сакавіку наступнага года тут будзе ўведзены ў строй завод па вытворчасці смол, як для ўласнага спажывання, так і для рэалізацыі. Выхад на праектную магутнасць гэтага прадпрыемства будзе ажыццёўлены ў маі наступнага года.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)