Еўрасаюз аднаўляе дыялог з Беларуссю ў сферы гандлю, паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Па яе словах, на працягу апошніх месяцаў адносіны бакоў значна палепшыліся. Паміж Беларуссю і ЕС ужо існуе дыялог па эканоміцы і фінансах, экалогіі, аднавіўся дыялог па правах чалавека. Таксама прынята рашэнне аднавіць дыялогі па энергетыцы, мытнаму супрацоўніцтву.
У Мінску праходзіць першы раўнд гандлёвага дыялогу паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.