Кітайскі бізнес гатовы інвесціраваць у Гродзенскай вобласці ў будаўніцтва і сферу паслуг. Пра гэта падчас выставы-кірмашу "Еўрарэгіён" Нёман-2016" паведаміла начальнік аддзела Упраўлення камерцыі правінцыі Ганьсу Ян Ліпін. Яна падкрэсліла: правінцыя Ганьсу і Гродзенская вобласць актыўна супрацоўнічаюць з 2014 года. Рэалізуецца праект па стварэнні цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны. Выкупленая і будзе рэканструявана гасцініца "Гродна" у абласным цэнтры. Бізнес-колы правінцыі Ганьсу гатовыя і далей удзельнічаць у рэалізацыі сумесных праектаў, адным з самых перспектыўных бачыцца супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.