Плывец Ігар Бокій стаў шасціразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа

Плывец Ігар Бокій стаў шасціразовым чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. У заключны дзень турніру для плыўцоў беларус перамог на дыстанцыі 100 м на спіне ў катэгорыі S13 (для спартсменаў са слабым зрокам). Рэзультат чэмпіёна - 56,68 сек, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам у гэтай дысцыпліне сярод паралімпійцаў. Другое месца заняў украінец Яраслаў Дзенісенка (59,02 сек). Бронзавую ўзнагароду заваяваў плывец Нікалас Гай Турбідэ з Канады (59,55 сек).

Залаты медаль у плаванні на 100 м на спіне стаў шостым для Ігара Бокія на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Раней ён перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем, 50, 100 і 400 м вольным стылем. Таксама на рахунку беларуса бронза на дыстанцыі 100 м брасам.

Ігар Бокій па выніках выступлення ў Рыа з'яўляецца адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам. Чатыры гады таму плывец з Бабруйска пяць разоў узнімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 10 медалёў (8 залатых і 2 бронзавыя ўзнагароды). Акрамя Ігара Бокія, які стаў уладальнікам сямі ўзнагарод, чэмпіёнамі Гульняў сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч, ён перамог у фехтаванні на калясках. Бронзавая ўзнагарода ў кіданні кап'я ў лёгкаатлета-паралімпійца Аляксандра Трыпуця.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"