Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв’ю інфармагенцтву ТАСС.

фота: www.president.gov.by


       Прэзідэнт Беларусі даў вялікае інтэрв’ю вядомаму журналісту і першаму намесніку генеральнага дырэктара расійскага інфармагенцтва ТАСС Міхаілу Гусману. Героямі яго праграмы станавіліся кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў больш чым 170 краін. Інтэрв’ю з беларускім лідэрам выходзіла ў эфір у 2009 годзе. На гэты раз размаўлялі пра тое, чаго ўдалося дасягнуць Беларусі і што яшчэ трэба зрабіць, пра ролю Мінска як пляцоўкі вырашэння міжнародных пытанняў. Адной з цэнтральных тэм сталі беларуска-расійскія адносіны. За апошнюю чвэрць стагоддзя дзве краіны прайшлі сур’ёзны шлях, але, нягледзячы на складанасці, застаюцца блізкімі сябрамі. Вялікая частка размовы тычылася інтэграцыйнай тэматыкі.
    Інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі інфармагенцтва ТАСС запісвала і для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД. Плануецца, што на наступным тыдні кіраўнікі дзяржаў Садружнасці збяруцца ў Бішкеку на юбілейны саміт гэтай міжнароднай арганізацыі. Юбілей - нагода падвесці вынікі. Сёння нярэдка можна пачуць выказванні пра тое, што СНД мае патрэбу ў рэфармаванні. Сваё меркаванне выказаў і Аляксандр Лукашэнка. Усяго беларускі лідэр адказаў на паўтара дзясятка пытанняў. Поўная версія інтэрв’ю выйдзе ў эфір на тэлеканале “Расія” ў кастрычніку. Тэкставая версія з’явіцца на стужках агенцтва ТАСС і на старонках “Расійскай газеты”.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"