У XV Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць з 7 па 18 верасня, прыме ўдзел 21 беларускі атлет у пяці відах спорту. Сярод найбольш тытулаваных - плывец Ігар Бокій і Людміла Ваўчок, якая выступіць у акадэмічным веславанні. Упершыню беларускія спартсмены прынялі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у 1988 годзе ў Сеуле. За час выступлення на галоўных стартах чатырохгоддзя айчынныя паралімпійцы заваявалі 124 медалі, 39 з якіх залатыя.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.