Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У сустрэчы прымуць удзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) з'яўляецца спецыялізаваным інстытутам АБСЕ, у задачы якога ўваходзіць прадастаўленне дзяржавам-удзельніцам садзейнічання ў выкананні імі абавязацельстваў у рамках гуманітарнага вымярэння Арганізацыі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання назначаны на 11 верасня.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.