Каля будынка дыппрадстаўніцтва прыспушчаны сцягі. Неабыякавыя пакідаюць словы падтрымкі ў кнізе спачуванняў. У пасольстве Італіі падзякавалі ўсім беларусам, якія смуткуюць разам з італьянскім народам. Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італіі Серджо Матарэле, родным і блізкім загінуўшых у выніку землетрасення. У спачуванні адзначаецца, што вестка пра шматлікія ахвяры і значных разбурэнні выклікала пачуццё вялікага болю і смутку ў сэрцах беларусаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.