Колькасць трансплантацый у Беларусі з 2005 года вырасла больш чым у 55 разоў, паведаміў загадчык аддзела нефралогіі, нырачна-замяшчальнай тэрапіі і трансплантацыі ныркі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алег Калачык. У 2016 годзе будзе выканана больш за 500 трансплантацый органаў. У міжнародным рэйтынгу сярод краін, якія маюць трансплантацыйную актыўнасць, наша краіна зараз займае 10 месца. Алег Калачык рэзюмаваў, што трансплантацыя ўжо стала своеасаблівым брэндам беларускай медыцыны. Фактычна быў створаны новы напрамак у клінічнай медыцыне краіны. Да таго ж, забяспечаны рост экспарту медыцынскіх паслуг, у мінулым годзе ён склаў больш за $ 5 млн, дасягнуты эканамічны эфект, які перавышае 45 млн еўра толькі за кошт эканоміі выдаткаў на адпраўленне пацыентаў за мяжу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.