Намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльны каардынатар АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кент Харстэд адзначыў высокую альтэрнатыўнасць і канкурэнцыю на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў у час сустрэчы са старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыем Бераставым.
"Для нас важна магчымасць працаваць у рэгіёнах па назіранні за ходам выбарчай кампаніі, - сказаў Кент Харстэд. - Наша задача - даць поўную і аб'ектыўную ацэнку маючых адбыцца выбараў. Мы ўжо бачым прагрэс выбарчай кампаніі ў Беларусі ў некаторых аспектах, але застаецца і шэраг пытанняў". У ліку станоўчых момантаў ён назваў высокую альтэрнатыўнасць і канкурэнцыю на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах як у краіне, так і Магілёўскай вобласці. А таксама тое, што многія кандыдаты ў дэпутаты адзначаюць больш адкрыты клімат выбарчай кампаніі.
Разам з тым ён адзначыў малую колькасць у выбарчых камісіях прадстаўнікоў апазіцыі, а таксама спыніўся на пытанні аб прадастаўленні магчымасці адкрыта назіраць за працэсам падліку галасоў для наглядальнікаў. "Калі ў гэтым годзе на маючых адбыцца выбарах наглядальнікам будзе прадастаўлена магчымасць сачыць за працэсам падліку галасоў, то гэта будзе значны прагрэс ва ўсёй выбарчай сістэме", - лічыць Кент Харстэд.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.