Высокатэхналагічную аграпрамысловую вытворчасць поўнага цыкла створаць пад Рудзенскам у Пухавіцкім раёне. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прадугледжвае рэалізацыю высокапрыярытэтнага, экспартна арыентаванага і імпартазамяшчальнага інвестыцыйнага праекта з будаўніцтвам заводаў. У адпаведнасці з указам ствараецца "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя", яна будзе заказчыкам па праектаванні, будаўніцтве і камплектацыі аб'ектаў аграпрамысловай вытворчасці. У выніку будзе створана больш за тысячу працоўных месцаў, што забяспечыць далейшае развіццё Рудзенска — горада-спадарожніка Мінска.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.