Уладзімір Самсонаў у чвэрцьфінале летніх Гульняў у Рыа згуляе з пятай ракеткай свету

Уладзімір Самсонаў выйшаў у васьмёрку мацнейшых па настольным тэнісе на летніх Гульнях у Рыа, абыграўшы ў 1/8 фіналу брытанца Пола Дрынкхола з лікам 4:2 (11:9, 11:6, 11:8, 15:17, 7:11, 11:8) і згуляе з пятай ракеткай свету - Дзмітрыем Аўчаровым з Германіі.

Спачатку матч супраць саперніка з Туманнага Альбіёна складваўся для вядучага беларускага тэнісіста паспяхова. Ні ў адным з першых трох сэтаў Полу Дрынкхолу не ўдалося перахапіць ініцыятыву. Аднак у чацвёртым брытанец навязаў барацьбу. Уладзімір Самсонаў на заканчэнні партыі меў сем матчболаў, але не змог іх рэалізаваць - 15:17. Толькі ў шостым сэце беларус змог дабіцца неабходнага выніку. Уступаючы 5:7, ён выйграў партыю 11:8.

"Вельмі складаны дзень нарэшце скончыўся. Першы матч са шведам выйграў 4:2, вечарам з Полам Дрынкхолам адбылося нешта неверагоднае. Выйграваў з лікам 3:0, вёў у чацвёртым 10:5. Чым растлумачыць правал далей? Нават нягледзячы на свой вопыт не магу сказаць. Добра, што ў канцоўцы ўжо зрабіў усё правільна і згуляў без памылак", - пракаменціраваў матч Уладзімір Самсонаў.

У 1/4 фіналу беларускі тэнісіст сустрэнецца з пятым нумарам сусветнага рэйтынгу - Дзмітрыем Аўчаровым з Германіі. "Зразумела, мы добра знаёмы з Дзмітрыем, у Германіі выступаем за адзін клуб. Ведаем усе моцныя і слабыя бакі адзін аднаго. Нават за абедам перакінуліся некалькімі словамі, а ў чвэрцьфінале будзем гуляць на перамогу. Гэта Алімпіяда, і кожны хоча заваяваць медаль", - адзначыў тэнісіст.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"