фота: www.philart-brest.by
Магчымасць паглядзець нямое кіно пад адкрытым небам жыхарам абласнога цэнтра прадставіцца 1 верасня. Паказ будзе суправаджацца жывой музыкай. Праект Wanderkino ў 1999 годзе стварылі два таленавітыя жыхары Лейпцыга. За гэты час кінатэатр пабываў у многіх гарадах Германіі, Францыі, Швейцарыі, Чэхіі, Славеніі, Швецыі, Літвы, Польшчы і цяпер даехаў да Беларусі. У нашай краіне адбудзецца чатыры выступленні. Пасля Брэста кінатэатр пад адкрытым небам перамесціцца ў Мірскі замак, а затым спыніцца ў Мінску.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.