Перспектывы развіцця беларуска-польскіх адносін абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына з парламенцкай дэлегацыяй Польшчы на чале з віцэ-маршалам сейма Рышардам Тарлецкім. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сустрэча адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва і абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва, уключаючы міжпарламенцкі дыялог. Акрамя таго, на перагаворах размова ішла аб узаемадзеянні па лініі Беларусь - Еўрапейскі саюз.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.