Габар Пінтэр
фота:www.belta.by
Новы Апостальскі нунцый (пасол Ватыкана) Габар Пінтэр прыедзе ў Беларусь у сярэдзіне жніўня. Гэта паведамляецца на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі. 15 ліпеня нунцый атрымаў епіскапскі сан. Як паведамлялася, у маі Папа Рымскі Францыск прызначыў святара венгерскага паходжання паслом у Беларусь. Раней святар займаў пасаду саветніка Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі. На дыпламатычнай службе ў Ватыкане ён з 1996 года.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.