Беларусь і Карэя плануюць супрацоўнічаць у сферы біятэхналогій, робататэхнікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, оптыкі і 3D-друку. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна з паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо. Аляксандр Шумілін паведаміў, што эканамічнае развіццё Беларусі, як і Карэі, адбываецца ва ўмовах адсутнасці прыродных рэсурсаў і арыентавана на прамысловасць, высокія тэхналогіі і актыўны знешні гандаль. Таму і мэта ў нас агульная - развіццё інтэлектуальнай і крэатыўнай эканомікі. У сваю чаргу карэйскі дыпламат адзначыў, што ў Беларусі высокі ўзровень навукі, тэхналогій і падрыхтоўкі кадраў, таму абедзве краіны маюць мноства кропак узаемадзеяння ў галіне высокіх тэхналогій і стварэння сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей, у тым ліку па машынабудаўнічай робататэхніцы і оптыцы. Для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва бакі плануюць правесці ў лістападзе пасяджэнне беларуска-карэйскай рабочай групы па навуцы і тэхналогіях, якое адбудзецца ў Сеуле.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.