Больш за 600 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы прадставяць свае вырабы на свяце "Купалле", якое пройдзе 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя на Магілёўшчыне. Канцэпцыяй прадугледжана работа "Горада дружбы", які ўключае 3 святочныя вуліцы: Мінскую, Маскоўскую і Кіеўскую. Таксама будзе працаваць творчая дэлегацыя з Літвы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра. Летась Александрыя сабрала больш за 60 тыс. гасцей. А сёлета чакаюць амаль 100 тысяч.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.