фота: www.mfa.gov.by
Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў пацвярджае нязменнасць пазіцыі падтрымкі палітыкі "аднаго Кітая" і прызнання ўрада КНР адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань - неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сувязі з уступленнем на пасаду новага кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі на Тайвані. Таксама ў заяве падкрэсліваюць, што Беларусь паслядоўна выступае за мірнае эвалюцыйнае развіццё сувязей паміж берагамі Тайваньскага праліва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.