фота: www.corriere.it
Такую думку выказаў дакладчык па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні на круглым стале ў ніжняй палаце беларускага парламента. Паводле яго слоў, мэтазгодна абмеркаваць, што добра працавала ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі-2015, а якія моманты ў выбарчым працэсе трэба змяніць. Акрамя таго, на думку дакладчыка ПАСЕ, трэба ўзмацніць супрацоўніцтва Беларусі з Венецыянскай камісіяй. Андрэа Рыгоні звярнуў увагу, што ўсе члены Савета Еўропы і АБСЕ рэгулярна атрымліваюць рэкамендацыі па паляпшэнні выбарчага працэсу, таму гэта тычыцца не толькі Беларусі. Выбары ў беларускі парламент будуць, на яго погляд, фундаментальным этапам для Беларусі і для нармалізацыі яе адносін з Саветам Еўропы і Еўрасаюзам. Андрэа Рыгоні падкрэсліў, што Беларусь павінна ўвайсці ў ПАСЕ.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.