фота: www.caspianagro.az
Беларускія кампаніі прадставяць новыя ўзоры сельгастэхнікі на міжнароднай выставе Caspian Agro 2016, якая пройдзе 19-21 мая ў Баку. “Гомсельмаш” прэзентуе машыну для ўборкі бавоўны і мадыфікаваны збожжаўборачны камбайн, распрацаваны для эксплуатацыі ва ўмовах Азербайджана. Мінскі трактарны завод прадэманструе спецыяльны бавоўнаўборачны трактар. Амкадор прадставіць ўзор універсальнага пагрузчыка. Таксама на выставе размесцяцца стэнды брэндавых беларускіх прадпрыемстваў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.